У Туркменістане і Кыргызстане знікла трансляцыя расейскіх каналаў


Адразу ў дзвюх сярэднеазіяцкіх краінах былога СССР спынілі трансляцыю шэрагу расейскіх тэлеканалаў.

Расейскае тэлебачанне. Скрыншот

«З прычыны прыняцця ў шэрагу краінаў заканадаўчых абмежаванняў адносна распаўсюду агульнарасейскіх тэлеканалаў – на міжнародных спадарожніках было ў аднабаковым парадку заблакаванае вяшчанне тэлеканалаў ВГТРК. З гэтай прычыны часова недаступная трансляцыя тэлеканалаў: «Россия Культура», «Россия 24» і «Звезда», – паведамляе тэлекамунікацыйная кампанія «Акнет».

Цяпер ідзе праца для арганізацыі рэзервовага вяшчання для стабільнай падачы сігналу, пасля чаго вяшчанне павінна стаць даступным у сетцы кампаніі.

Таксама ў Туркменістане заблакавалі вяшчанне расейскіх тэлеканалаў «Россия 1» і «Звезда», якія трансляваў найбуйнейшы ліцэнзаваны аператар сувязі краіны АТЗТ «Ашгабадская гарадская тэлефонная сетка».

Пры пераключэнні на гэтыя тэлеканалы з’яўляецца абвестка, што вяшчанне заблакаванае «ў сувязі з абмежаваннем трансляцыі агульнарасейскіх тэлеканалаў з замежных спадарожнікаў», піша «Интерфакс».

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў