Пяскоў: На сустрэчы ў Сочы Пуцін распытае Лукашэнку пра «Ryanair» і затрыманне Сафіі Сапегі


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве. 22 красавіка 2021 года.
Фота: kremlin.ru

У прэс-службе прэзідэнта Расеі распавялі, якія тэмы Уладзімір Пуцін плануе абмеркаваць падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 28 траўня. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, адзначыў, што на перамовах у Сочы будуць абмяркоўвацца пераважна эканамічныя пытанні. Паводле яго, заявы для прэсы па выніках сустрэчы не прадугледжаныя.

Пяскоў дадаў: у Крамлі чакаюць, што Лукашэнка праінфармуе Пуціна пра гісторыю з самалётам «Ryanair» і сітуацыю з затрыманаю расейкаю Сафіяй Сапегай.

«Я думаю, што прэзідэнт Лукашэнка ўсё ж паінфармуе прэзідэнта пра гісторыю з самалётам. Вядома ж, напэўна, будзе закранацца і пытанне расейскай грамадзянкі, якая была затрыманая і застаецца цяпер у следчым ізалятары ў Менску», – дадаў прэс-сакратар Пуціна.

Паводле яго, «расейскі бок будзе рабіць усё неабходнае для абароны правоў расейскай грамадзянкі». Пры гэтым Пяскоў удакладніў, што не ведае пра планы выйсці з канкрэтнымі прапановамі ў гэтай сітуацыі да беларускага боку.

Hавiны
Што вядома пра дзяўчыну Рамана Пратасевіча, якую затрымалі разам з ім у менскім аэрапорце
2021.05.24 18:31

Сафію Сапегу – сяброўку зняволенага журналіста Рамана Пратасевіча, якую разам з ім затрымалі пасля перанакіравання ў Менск самалёта «Ryanair», – праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнаю зняволенай. Сафію падазраюць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ).

Яна грамадзянка Расеі. Праўладныя каналы публікавалі відэа, у якім дзяўчына «прызнавалася» ў вядзенні тэлеграм-каналу «Чёрная книга Беларуси», аднак блізкія сябры і знаёмыя дзяўчыны ў размове з «Белсатам» гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

Hавiны
Блогер Максім Кац перадаў у МЗС Расеі звароты ў падтрымку зняволенай у Беларусі Сафіі Сапегі
2021.05.26 23:14

Расейскі палітычны блогер і актывіст Максім Кац 26 траўня аднёс у расейскае Міністэрства замежных справаў першую партыю зваротаў грамадзянаў з просьбай абараніць Сафію Сапегу. За першы дзень назбіралі больш за 2500 подпісаў.

А расейская тэлевядоўца і палітык Ксенія Сабчак вельмі негатыўна адрэагавала на затрыманне ў Менску беларускага блогера Рамана Пратасевіча і ягонай дзяўчыны, грамадзянкі РФ Сафіі Сапегі. Асабліва яна закранула рэакцыю расейскіх дыпламатаў.

«Расейскія, б…ь, дыпламаты! Велізарная краіна, велізарная моц, перад кім яны спасавалі? Перад беларускімі вертухаямі? Можа быць, Сапега вінаватая, можа, не вінаватая, але яна расейка і заступацца за яе за межамі краіны – галоўны абавязак ейнай Радзімы. Дзе б яна цяпер ні жыла, колькі б яна ні адсутнічала ў Расеі, як бы ні ставілася да дзейнай улады, – гэта ўсё справа дзясятая», – падкрэсліла Сабчак.

Hавiны
«Расейскія дыпламаты спасавалі перад беларускімі вертухаямі». Сабчак жорстка выказалася пра сітуацыю з Сапегай
2021.05.27 08:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў