За 2022 год у Грузію эмігравалі больш як 13 тысяч грамадзянаў Беларусі


Цягам 2022 года на жыхарства ў Грузію прыехалі 13 361 асобаў, якія маюць грамадзянства Беларусі. Пра гэта паведамляе Нацыянальная служба статыстыкі каўказскае краіны.

Роман Кисляк, правозащитник из Бреста
Акцыя беларусаў Батумі.
Фота: Белсат

Таксама за мінулы год 852 беларусы пакінулі тэрыторыю Грузіі.

Больш за беларусаў у Грузію летась імігравалі толькі грамадзяне Расеі (62 304) і Украіны (20 716). Таксама 5935 расейцаў і 2004 украінцаў пакінулі ў 2022 годзе тэрыторыю краіны.

Насельніцтва Грузіі станам на 1 студзеня 2023 года склала 3 736 400 асобаў. Гэта на 1,3 % больш, чым у папярэднім годзе. Насельніцтва краіны павялічылася за кошт мігрантаў, бо статыстыка смяротнасці перавышала нараджальнасць.

Станам на 30 верасня 2022 года ў Польшчы жылі 59 327 грамадзянаў Беларусі, якія мелі дакумент, што даваў ім права быць у краіне. З 2021 года беларусы зрабіліся самаю вялікаю групай, якая падае заявы на атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы.

У Літве беларусы маюць найбольшую дыяспару сярод замежнікаў, якія жывуць у Вільні. На сёння з 600 000 жыхароў літоўскай сталіцы 70 000 – замежнікі. Пры гэтым больш чым 23 000 з іх – беларусы.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў