Станам на 30 верасня ў Польшчы жылі 59 327 грамадзянаў Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, які дае права быць у краіне. Такія звесткі прыводзіць Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на Управу ў справах замежнікаў.
З агульнай колькасці беларусаў у Польшчы:
З 30 верасня 2020 года па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся 5063 асобы, пасля пачатку вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года – 2034 асобы.
З 2021 года беларусы зрабіліся самаю вялікаю групай, якая падае заявы аб атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы. 99,5 % атрымалі станоўчыя рашэнні ў сваіх справах. За 2021 і 2022 гады толькі 20 грамадзянаў Беларусі атрымалі адмову ў наданні міжнароднай абароны. На разглядзе застаецца яшчэ 851 справа. Усяго беларусы падалі каля 10 тыс. заяваў аб наданні міжнароднай абароны ў краінах Еўразвязу.
За 2021 і 2022 гады беларусы атрымалі 39 539 станоўчых і 4930 адмоўных рашэнняў датычна заяваў аб выдачы ўсіх відаў ВНЖ. 67 % грамадзянаў Беларусі, якія звярнуліся па ВНЖ, атрымалі яго на падставе працы, 18 % – на падставе ўз’яднання сямʼі, 12 % – з іншых прычынаў, 3 % – на падставе вучобы.
Са жніўня 2020 года беларусы атрымалі 39 709 гуманітарных візаў, 53 154 візы ў межах праграмы «Poland.Business Harbour».
Мяркуючы паводле колькасці прынятых дакументаў, найбольш беларусаў жыве ў Мазавецкім, Паморскім і Падляскім ваяводствах.
Алена Рувіна belsat.eu