Meduza: «У ЛНР і ДНР рыхтуюцца да рэферэндуму аб далучэнні да РФ ужо ў траўні»


«Медуза» са спасылкай на крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта Расеі, паведамляе, што ў сярэдзіне траўня ў самаабвешчаных ЛНР і ДНР можа адбыцца рэферэндум аб далучэнні да Расеі. Верагодныя даты рэферэндумаў – 14 і 15 мая. Аднак не выключана, што даты могуць перанесці, з-за няўдач расейскай арміі на фронце.

Данецк, Украіна. 22 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

Паводле выдання, самаабвешчаныя рэспублікі могуць афіцыйна далучыцца да «гістарычных» межаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Перад пачаткам вайны ва Украіне Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква ўжо прызнала самаабвешчаныя ДНР і ЛНР у межах Данецкай і Луганскай абласцей.

Крыніцы выдання паведамляюць, што ў Херсонскай вобласці таксама можа быць праведзены рэферэндум. На галасаванне плануецца паставіць пытанне аб абвяшчэнні незалежнасці ад Украіны і аб стварэнні «Херсонскай народнай рэспублікі». У будучыні ўтварэнне таксама могуць далучыць да Расеі, мяркуюць суразмоўцы выдання.

Інтэрв’ю
«Думаюць, што забіваючы, вызваляюць ДНР і ЛНР». Саша Філіпенка – пра сваю новую кнігу і пра тое, як яна тлумачыць сённяшнія падзеі
2022.04.12 14:56

У канцы сакавіка кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР Пушылін і Пасечнік казалі аб магчымасці правядзення рэферэндуму аб далучэнні да Расеі. Аднак кіраўнік самаабвешчанай ЛНР заявіў, што гэта яго прыватнае меркаванне, бо «мы не праводзім ніякіх дзеянняў, накіраваных на правядзенне ў бліжэйшы час рэферэндуму на тэрыторыі рэспублікі».

Пушылін адзначыў, што «жаданні і памкненні» далучыцца да Расеі выразна бачныя з 2014 года, «але цяпер галоўная задача – выйсці на канстытуцыйныя межы рэспублікі».

Hавiны
Групоўка «ЛНР» заявіла пра гатовасць правесці «рэферэндум» аб далучэнні да Расеі
2022.03.27 16:42

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў