Амбасадарка ЗША дала першае інтэрв'ю беларускім журналістам


Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр прыехала ў студыю «Белсату». Варшава, Польшча. 27 красавіка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Эксклюзіўнае, першае для беларускіх журналістаў, інтэрвʼю «Белсату» дала амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паведаміў намеснік дэрэктара каналу Аляксей Дзікавіцкі.

Размова ішла пра прыезд амбасадаркі ў Беларусь, санкцыі, уручэнне даверчых граматаў, палітвязняў, закіды афіцыйнага Менску ў бок Вашынгтону ды шмат іншага.

Фрагменты размовы будуць у «Аб’ектыве», «Студыі Белсат», «Прасвеце», «Вот так», нашых сацсетках і YT, на белсатаўскім партале. Цалкам інтэрвʼю глядзіце ў нядзелю, а 20:00 у праграме «Тыдзень».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў