Амаль 35 тыс. чалавек просяць нарвежскую кампанію «Yara» спыніць супрацу з «Беларуськаліем»


Yara.
Фота: Fertilizer Daily

Петыцыю да нарвежскай кампаніі «Yara International» з заклікам спыніць супрацу з «Беларуськаліем» падпісалі амаль 35 тыс. чалавек.

Аўтары петыцыі лічаць, што спробы «Yara» паўплываць на кіраўніцтва «Беларуськалію», каб яно перастала парушаць правы працоўных і пераследаваць страйкоўцаў, не дадуць плёну.

«Кампанія знаходзіцца пад поўным кантролем незаконнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і проста не мае магчымасці рабіць тое, што правільна з гледжання закону і этыкі», – гаворыцца ў петыцыі.

Пры гэтым адзначаецца, што «Беларуськалій» з’яўляецца «адной з асноўных крыніц фінансавання АМАПу Лукашэнкі, а таксама КДБ і атрадаў катаванняў, якія нясуць адказнасць за зняволенні, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысяч людзей».

«Мы ўпэўненыя, што з вашай падтрымкай Беларусь у самы блізкі час стане свабоднай», – пішуць аўтары петыцыі.

Hавiны
Страйкам «Беларуськалія» адказаў кіраўніцтву прадпрыемства
2021.01.21 19:00

У студзені «Беларуськалій» на сваім сайце распаўсюдзіў заяву, што «па выніках рэгулярнага дыялогу» гатовы ўзаемадзейнічаць з нарвежскай кампаніяй «Yara» на доўгатэрміновай аснове. Дзеля гэтага кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што адмяняе дысцыплінарных спагнанні з працаўнікоў, а звольненыя страйкоўцы будуць прынятыя на працу «ў выпадку падачы імі адпаведных заяваў».

Але страйкамаўцы заяўляюць, што такая прапанова – толькі «шырма», якая патрэбная, каб падпісаць новы кантракт.

Hавiны
Нарвежская «Yara» супрацоўнічае з Ціханоўскай для «пазітыўнага ўздзеяння»
2021.01.22 14:37

У «Yara» станоўча ацанілі пастанову «Беларуськалію» адмяніць спагнанні і вярнуць на працу звольненых работнікаў, аднак чакаюць далейшага паляпшэння сітуацыі для працаўнікоў: павагі да іхных правоў, узмацнення аховы бяспекі працы і ўстрымання ад рэпрэсіяў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў