9 снежня на беларускіх запраўках кошты на аўтамабільнае паліва зменяцца. Бензін АІ-92 будзе каштаваць Br 1,43, АІ-95 – Br 1,53, АІ-98 – Br 1,74, дызельнае паліва – Br 1,53. Пра гэта паведамляе «Белнафтахім».
За гэты год паліва падаражэе на адну капейку ўжо 26-ы раз. Апошняе падаражэнне адбылося 25 лістапада. Паводле нафтавага канцэрну, прычына гэтага – стратная праца беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
У «Белнафтахіме» ізноў кажуць, што кошт на нафту апярэджвае кошты на паліва: цягам 11 месяцаў гэтага года цана на нафту вырасла павялічылася (у параўнанні са студзенем–лістападам 2017-га) на 32 %, у рублёвым – на 39 %, а цэны на паліва на запраўках – толькі на 18,8 %.
Эксперты звязваюць паступовы рост цаны на паліва са спробай замаскаваць яго: істотнае падаражэнне ў адзін момант магло б выклікаць незадавальненне сярод людзей.
ДД, belsat.eu