Журналіста і кіраўніка «Кальяннай № 1» асудзілі на 2,5 года калоніі


Івана Мураўёва, фатографа і аператара, кіраўніка «Кальяннай № 1» асудзілі да 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Іван Мураўёў.
Фота: BY_culture / Telegram

Івана Мураўёва затрымалі сёлета 1 верасня. Супрацоўнікі Следчага камітэту прыйшлі па аператара і фатографа ў «Кальянную № 1», якою Мураўёў кіруе.

Івана абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»). Суддзя Алена Шылько прызнала яго вінаватым і прызначыла 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў