Расея прыбрала ракетныя комплексы С-400 з Калінінградскай вобласці


Расея, імаверна, перамясціла свае комплексы супрацьпаветранай абароны С-400 «Трыумф», якія маюць стратэгічнае значэнне, з Калінінграда ў зону баявых дзеянняў ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў штодзённай зводцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

«Незвычайныя перасоўванні расейскай авіяцыі ў лістападзе 2023 году дазваляюць выказаць здагадку, што Расея, імаверна, перакінула сістэмы СПА са свайго анклава на балтыйскім узбярэжжы, каб кампенсаваць нядаўнія страты на ўкраінскім фронце», – заявілі ў ведамстве.

У Мінабароны Вялікай Брытаніі нагадалі, што Расея разглядае Калінінград, які з трох бакоў мяжуе з дзяржавамі NATO, як адзін з найбольш стратэгічна важных рэгіёнаў. Таму перадыслакацыя С-400 з Калінінграда сведчыць аб «празмернай нагрузцы», якую вайна аказвае на некаторыя ключавыя сучасныя комплексы ўзбраенняў РФ.

Hавiны
Высветлена імавернае месца баявога дзяжурства ЗРК С-400 у Беларусі
2023.06.06 19:49

Раней, у верасні-кастрычніку, медыі паведамлялі пра знішчэнне двух расейскіх комплексаў С-400 – у анексаваным Крыме і Белгародскай вобласці.

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў