«Хамас» адпусціў трэццю групу закладнікаў


Прэс-служба Арміі абароны Ізраілю паведамляе пра вызваленне з палону групоўкі «Хамас» 17 закладнікаў.

Закладнікі былі перададзены супрацоўнікам «Чырвонага Крыжа». Сярод іх 14 ізраільцянаў і трое замежных грамадзянаў.

Прэс-служба Цагаль таксама выклала кадры з вызваленым 9-гадовым хлопчыкам, які 49 дзён знаходзіўся ў палоне «Хамасу».

Паводле ТАСС, адзін з вызваленых замежнікаў – грамадзянін РФ, Рон Крывы. Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава сцвярджае, што ён быў вызвалены «па-за спісам абмену», у выніку прамых перамоваў паміж РФ і «Хамас».

Нагадаем, 24 лістапада пачала дзеяць дамоўленасць паміж Ізраілем і тэрарыстычнай групоўкаю «Хамас» пра спыненне агню на чатыры дні. Заяўлялася, што цягам гэтага перыяду  «Хамас» мусіць адпусціць 50 жанчын і дзяцей, а Ізраіль вызваліць 150 палестынцаў.

У першы дзень перамір’я баевікі перадалі «Чырвонаму крыжу» 24 закладнікаў, у тым ліку 10 грамадзянаў Тайланду.

Увечары 25 лістапада тэрарысты адпусцілі яшчэ 17 закладнікаў: 6 з 13 вызваленых ізраільцянаў былі жанчынамі, а 7 – дзецьмі і падлеткамі. Ізраіль у сваю чаргу вызваліў з турмаў 39 палестынцаў.

Hавiны
Ізраіль мае намер працягнуць ліквідацыю «Хамасу» пасля завяршэння перамір’я
2023.11.26 17:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў