Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх»).
Пра гэта стала вядома ад сваякоў жанчыны.
Паводле заканадаўства, Ірына можа быць затрыманая на тэрмін да 10 содняў, пасля якіх яе альбо адпусцяць на волю, альбо выставяць абвінавачванне і выберуць меру стрымання.
Нагадаем: Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце 30 кастрычніка, адразу пасля вяртання з адпачынку ў Егіпце. Ім прысудзілі па 15 содняў адміністратыўнага арышту, а пасля накінулі зверху яшчэ столькі ж. Тэрмін гэтага арышту мусіць скончыцца ў нядзелю а 12-й гадзіне.
МГ belsat.eu