У Беларусі не хапае экскурсаводаў


У Беларусі не хапае экскурсаводаў па некаторых маршрутах. Аб гэтым 26 верасня заявіў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў падчас прэс-канферэнцыі «Турыстычная сфера Беларусі: развіццё, інавацыі і новыя магчымасці».

Экскурсія. Крыніца: belarustut.by

Паводле інфармацыі Дзмітрыя Марозава, на сёння ў Беларусі працуе каля 1200 экскурсаводаў. Прычым каля 150 з іх былі атэставаны ў 2023 годзе. Сертыфікат экскурсавода дзейнічае пяць гадоў.

Ён дадаў, што інклюзіўнаму турызму таксама ўдзяляецца ўвага, мадэрнізуюцца экскурсіі для груп турыстаў з рознымі фізічнымі магчымасцямі.

Таксама Марозаў расказаў, што апошнім часам з’явілася шмат новых праграм па населеных пунктах – Маладзечне, Жлобін, Салігорск. Гэта ўжо зацверджаныя тэксты экскурсіяў, па якіх любы ахвочы можа «стаць экскурсаводам». У бліжэйшы час павінен зʼявіцца новы турыстычны маршрут Бабруйск – Жылічы – Чырвоны бераг, на які можна выязджаць на адзін дзень.

Нагадаем, у канцы ліпеня Міністэрства спорту і турызму Беларусі вызначыла новыя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў ды выклала іх у адмысловай пастанове.

Цяпер экскурсаводам прадпісваецца не дапускаць правакацыяў у адзенні і выглядзе, не адыходзіць ад тэксту экскурсіі. Таксама гідам нельга выказваць на экскурсіях суб’ектыўныя ацэнкі пра Беларусь і іншыя краіны, а пра Беларусь трэба фармаваць уяўленне як пра краіну, прывабную для турыстаў». Таксама экскурсаводы павінны сачыць за тым, каб некарэктных, правакацыйных ці іншых негатыўных выказванняў ці дзеянняў не было з боку турыстаў, у адваротным выпадку – прымаць меры па недапушчэнні такіх паводзінаў. Цалкам пералік можна прачытаць па спасылцы.

Аналітыка
Ідзём у бок Паўночнай Карэі: хваліць рэжым і шукаць шпіёнаў. Беларускія гіды – пра новыя патрабаванні
2023.08.02 08:07

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў