«Выключыць любыя формы правакацыі ў вопратцы». Апублікаваныя новыя патрабаванні да экскурсаводаў


На Нацыянальным прававым партале 26 ліпеня была апублікаваная Пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь №33, у якой прапісаныя прафесійныя і этычныя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: lost-buddha.livejournal.com

У пастанове 21 пункт. Адпаведна з новымі патрабаваннямі, экскурсавод падчас працы будзе абавязаны мець пры сабе адмысловы бэйдж, выдадзены Міністэрствам спорту і турызму, а таксама тэксты экскурсіяў, якія ён абараняў падчас атэстацыі.

Пастанова абавязвае «мець ахайны знешні выгляд, выключаць любыя формы правакацыі ў вопратцы і вонкавым абліччы».

Карыстацца мабільным тэлефонам падчас экскурсіі гід зможа толькі па працы. А ў дачыненні нецвярозых ці агрэсіўных турыстаў трэба прымаць меры, праўда, што гэта за меры – не прапісана.

Экскурсаводы цяпер будуць павінны «праяўляць павагу да дзяржаўных сімвалаў, а таксама гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, культурных і духоўных традыцыяў Беларусі і захавання яе гісторыка-культурнай спадчыны».

Hавiны
«Фармаваць уяўленне пра Беларусь як пра прывабную краіну». Новыя патрабаванні да гідаў
2023.07.21 10:54

Гідам нельга выказваць на экскурсіях суб’ектыўныя ацэнкі пра Беларусь і іншыя краіны, а пра Беларусь трэба фармаваць уяўленне як пра краіну, прывабную для турыстаў». Таксама экскурсаводы павінны сачыць за тым, каб некарэктных, правакацыйных ці іншых негатыўных выказванняў ці дзеянняў не было з боку турыстаў, у адваротным выпадку – прымаць меры па недапушчэнні такіх паводзінаў.

Беларускія экскурсаводы цяпер абавязаныя з’яўляцца «па запрашэнні органа, які праводзіць атэстацыю, у вызначаны тэрмін і даваць тлумачэнні па пытаннях сваёй дзейнасці. Пры немагчымасці яўкі трэба даць пісьмовае тлумачэнне».

Пастанова ўступае ў сілу са дня афіцыйнага апублікавання, гэта значыць – з 26 ліпеня 2023 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў