У Расеі затрымалі і перадалі беларускаму КДБ былога юрысконсульта ААТ «Нафтан»


Аляксандр Капшуль. Фото: vk.com/npbelnp

Пра затрыманне і выдачу былога юрысконсульта ААТ «Нафтан» Аляксандра Капшуля, паведамляе тэлеграм-канал «Рабочы Рух».

Затрымалі стачкамаўца расейскія памежнікі, але прычын затрымання ніхто не патлумачыў. Пасля гэтага Аляксандра ў экстраным парадку перадалі КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Менск з памежнага пераходу на мяжы Расеі і Украіны «Троебортное». Па інфармацыі тэлеграм-каналу, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У яго зламаная нага і пашкоджана рука.

Аляксандр Капшуль далучыўся да агульнанацыянальнай стачцы ў снежні мінулага года.

Пад час стачцы ён дапамагаў іншым удзельнікам страйку ў судах, пасля якіх здараліся затрыманні і самога Аляксандра.

На пачатку ліпеня ў Наваполацку прайшлі ператрусы ў актывістаў незалежнага прафсаюзу работнікаў «Нафтана». Тады сілавікі прыйшлі і да юрыста прафсаюзу Аляксандра Капшуля, а таксама да намесніка старшыні першаснай арганізацыі Юрыя Гашэва, намесніка старшыні Дзяніса Гурскага і сакратара Дзмітрыя Кайро.

Вядома, што ператрусы адбываліся ў межах крымінальнай справы аб пашкоджанні лакафарбавага пакрыцця аўтамабіля Сяргея Брыкуна – намесніка дырэктара па ідэалогіі заводу «Палімір». Інцыдэнт здарыўся ў кастрычніку мінулага года.

Гісторыі
«Веру ў шчаслівую будучыню». Як страйковец з «Нафтану» змагаецца за аднаўленне на працы
2021.05.04 11:54

АД, belsat.eu

Стужка навінаў