На парламенцкіх выбарах у Нямеччыне галоўныя супернікі набралі падобную колькасць галасоў


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сыходзіць з палітыкі.
Фота: РИА Новости

На парламенцкіх выбарах у Нямеччыне галоўныя супернікі ідуць з вельмі блізкімі вынікамі. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

Паводле апытанняў выбарцаў ад сацыялагічнай службы «Infratest dima», як кансерватыўны блок Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу і Хрысціянска-сацыяльнага саюзу (ХДС/ХСС), гэтак і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПГ) набіраюць па 25% галасоў.

На трэцім месцы – партыя «Саюз-90 /«Зялёныя», якая набрала 15% галасоў. Правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» і ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) набралі па 11% галасоў. У парламент таксама праходзіць Левая партыя, за якую прагаласавалі 5% выбарцаў.

У гэтых выбарах удзельнічала найбольшая колькасць партый з моманту ўз’яднання Германіі. Сваіх кандыдатаў вылучылі 47 палітычных абʼяднанняў.

Апошнія 16 гадоў нямецкі ўрад узначальвала Ангела Мэркель з Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС). Апошнія восем гадоў малодшым партнёрам блоку ХДС / ХСС ва ўрадавай кааліцыі была Сацыял-дэмакратычная партыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў