«Бойцеся Бога і больш нікога!» Севярынец звярнуўся з вязніцы да новага мітрапаліта Станеўскага


Біскуп Юзаф Станеўскі.
Фота: catholic.by

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец даслаў з вязніцы віншаванне дапаможнаму біскупу Гарадзенскаму Юзафу Станеўскаму з нагоды абрання яго на пасаду арцыбіскупа Менска-Магілёўскага.

«Вашыя папярэднікі шмат зрабілі дзеля таго, каб даручыць Вам багатую спадчыну. Будзьце вартыя яе: гэта няпроста», – заявіў сустаршыня БХД у лісце, тэкст якога прыводзіць ягоная жонка.

Палітык заклікаў не змяншаць колькасць беларускай мовы ў Касцёле.

«Мы бачым шмат зла вакол і молім Госпада, каб Ён найхутчэй абярнуў гэтае зло на дабро. У сённяшні нялёгкі час пастыр авечак Божых мае быць мужным, не ісці на змовы са злом, абараняць праўду, веру, свабоду і жыццё сваёй паствы. Бойцеся Бога і больш нікога!» – заклікаў Павел Севярынец.

Hавiны
Стала вядома, калі біскуп Станеўскі ўзначаліць Менска-Магілёўскую архідыяцэзію
2021.09.21 17:31

14 верасня было абвешчана аб прызначэнні ў Беларусі новага мітрапаліта Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ім стаў дапаможны Гарадзенскі біскуп Юзаф Станеўскі.

Цырымонія кананічнага ўступлення на пасаду прызначанага арцыбіскупа адбудзецца ў суботу 23 кастрычніка падчас урачыстай імшы ў архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў