«Барбі» у Беларусі не пакажуць?


Фільм «Барбі», які сёлета стаў адным з лідараў міжнароднага кінапракату, абяцалі паказаць у кінатэатрах Менску з 9 верасня па 4 кастрычніка. Аднак раптам інфармацыя пра прэм’еру знікла з сайту kinominska.by, піша выданне Tochka.by.

Кадр з фільму «Барбі».
Фота: nytimes.com

Пошук на сайце па назве фільму не дае вынікаў. У афішы на запланаваны дзень пачатку паказу – 9 верасня – пазначаная стужка «Черепашки-ниндзя: Погром мутантов«.

На старонцы, прысвечанай «Барбі», дата выхаду ў беларускі пракат – 24 жніўня. Гэты ж дзень пазначаныя як дата завяршэння пракату.

Адначасова на сайце Silver Screen абяцаецца, што «Барбі» будуць паказваць з 16 верасня.

Кампанія Warner Bros. Pictures перасунула лічбавы рэліз «Барбі» з 5 на 12 верасня. У сувязі з гэтым Tochka.by выказвае меркаванне, што пракат у Беларусі таксама пачнецца пазней, на карысць чаго кажа тое, што ў афішах Silver Screen «Барбі» усё яшчэ прысутнічае.

«Барбі» – амерыканская фэнтэзі-камедыя рэжысёркі Грэты Гервіг. Галоўныя ролі Барбі і Кена выканалі акторы Марго Робі і Раян Гослінг. Прэм’ера фільму адбылася 9 ліпеня 2023 года ў Лос-Анджэлесе. У сусветным пракаце «Барбі» сабрала ўжо больш за $1,28 мільярдаў. Стужка заняла 25-е месца ў спісе самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінематографу.

Меркаванні
Фільм «Барбі» як нара ў поп-фемінізм
2023.07.31 14:31

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў