Прычынай выбуху на бульвары Шаўчэнкі ў Менску летась стала самазабойства


Следчы камітэт паведамляе, што прычынаю выбуху ў пяціпавярховым жылым доме на бульвары Шаўчэнкі ў Менску 17 снежня мінулага году стала спроба самазабойства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: TUT.BY

Паводле следства, 17 снежня летась а 3 гадзіне ўначы ў пяціпавярховым жылым доме на бульвары Шаўчэнкі ў Менску адбыўся выбух. У выніку загінулі 6 асобаў, у тым ліку 1 дзіця. Яшчэ 2 чалавекі і дзіця атрымалі траўмы.

Следчыя высветлілі, што выбух наўмысна ўчынілі два жыхары дома. Яны адчынілі газ, на падлогу налілі лёгкаўзгаральную вадкасць. Пасля гэтага яны запалілі сумесь. Выбух быў настолькі моцным, што пашкодзіў выходныя дзверы кватэры і распаўсюдзіўся па пад’ездзе. Хваляй вынесла ўваходныя дзверы ў адной з кватэраў на іншым паверсе, у выніку там загінула сямʼя з дзіцем.

Следчыя лічаць, што выбух адмыслова ўчынілі мужчына і жанчына, якія мелі намер скончыць жыццё самагубствам.

Агляд
Чым у Беларусі «мініравалі» Палац незалежнасці і МУС
2023.07.25 16:03

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў