У Беларусі пачаліся першыя суды за «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне»


Некаторыя суды пазначаныя як адкрытыя.

Першы суд паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу («Падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы») пачаўся 25 ліпеня ў Берасцейскім абласным судзе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».  Першы артыкул прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў зняволення, другі – да 10 гадоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Абвінавачаным у справе праходзіць 37-гадовы жыхар Берасця Сяргей Вайцюк. Справу разглядае суддзя Святлана Крамянёўская – раней яна пасмяротна прызнала вінаватым у супраціве міліцыянту забітага Генадзя Шутава. Таксама яна асудзіла да 10 гадоў зняволення сябра Генадзя Аляксандра Кардзюкова. Паседжанне абвешчанае адкрытым.

Яшчэ адно паседжанне ў гэтай справе пачнецца 26 ліпеня ў Гомельскім абласным судзе. Абвінавачанага Міхаіла Лістападава будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 361 і арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Справу ў закрытым рэжыме разгледзіць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Hавiны
Полк Каліноўскага: Калі беларускія войскі пойдуць ва Украіну, папросім паставіць нас сустракаць іх
2022.07.23 21:29

Напрыканцы сакавіка 2022 года ў МУС заявілі, што супраць байцоў беларускага добраахвотніцкага палка імя Кастуся Каліноўскага, якія ваююць на баку Украіны, распачалі крымінальную справу аб саўдзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Потым пачаліся затрыманні беларусаў, якія нібыта збіраліся далучыцца да палка: кагосьці сілавікі выяўлялі праз фэйкавыя тэлеграм-боты, а іншых хапалі на мяжы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў