Паказваем, як Дэ Лёс пабачыў падзеі мінулага тыдня.
У час «зачысткі» 14 і 15 ліпеня сілавікі прыйшлі ці не ва ўсе праваабарончыя арганізацыі Беларусі. Але не толькі: пераслед зазаналі і пісьменнікі, і эканамісты…
16 ліпеня сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў, актывістаў і журналістаў. Да вядоўцы праграмы «Кожны з нас» журналіста Глеба Лабадзенкі, журналістак Хрысціны Чарняўскай, Ганны Галёты, Любові Лунёвай, Ларысы Шчыраковай, журналістаў Сяргея Скулаўца, Яўгена Меркіса, Ігара Ільяша, гарадзенскага журналіста-фрылансера Аляксея Кайрыса і фатографа-фрылансера з Горадні Аляксандра Саенкі. Таксама прыйшлі да журналіста Паўла Мажэйкі, заснавальніка культурніцкай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Горадні. Супрацоўнікі Берасцейскага крымінальнага вышуку прыходзілі ў Пінску да журналіста Віктара Ярашука.
У першай палове дня 23 ліпеня стала вядома, што пачалася ліквідацыя дзясяткаў няўрадавых арганізацыяў Беларусі. Працэс закрануў ініцыятывы ад «Арт Сядзібы» і курсаў «Мова нанова» да Бізнес-школы ІПМ, Офісу правоў людзей з інваліднасцю і дабрачыннай платформы «Імёны».
Журналiсты масава з’язджаюць з Беларусi. 8 і 9 ліпеня сілавікі зладзілі беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць незалежных беларускіх медыяў. Найбольшы ціск прыпаў на СМІ Віцебшчыны і Берасцейшчыны. Беларускай асацыяцыі журналістаў вядома пра выезд з Беларусі больш за 200 прадстаўнікоў медыяў. Пасля апошніх зачыстак гэты лік можа рэзка павялічыцца.
На выездзе з Горадні пасля залевы праваліўся адцінак дарогі каля новага аўтамабільнага мосту на развязцы Пагараны – Кашэўнікі. Мост планавалі адкрыць у суботу, 3 ліпеня, але афіцыйнае пераразанне стужкі перанеслі.
Прапановы аб змене асноўнага закону дзяржавы, распрацаваныя праўладнай канстытуцыйнай камісіяй, апублікавалі ў інтэрнэце. Між іншага, праект гарантуе бяспеку былому прэзідэнту і абмяжоўвае перабыванне яго на пасадзе двума тэрмінамі. Канчатковы тэкст паправак Лукашэнку прапануюць 1 жніўня.
Святлана Ціханоўская перабывае ў ЗША. Яна заявіла, што падала адміністрацыі Байдэна канкрэтны санкцыйны спіс і настойвае на тым, каб Злучаныя Штаты і міжнародная супольнасць узмацнілі ціск на ўлады Беларусі.
ІК, малюнкі Дэ Лёс