На выездзе з Горадні пасля залевы праваліўся ўчастак дарогі каля новага аўтамабільнага мосту на развязцы Пагараны – Кашэўнікі, паведамляе newgrodno.by.
Бліжэй вечара нядзелі 4 ліпеня праз залеву на новай аб’язной дарозе здарыўся апоўзень. Разам з новым асфальтам у яму абрынуўся і ліхтарны слуп.
Мост планавалі адкрыць у суботу, 3 ліпеня, але афіцыйнае адкрыццё з пераразаннем стужкі перанеслі на пазнейшы тэрмін.
АД, belsat.eu