Падлетка, у якога страляў экс-кіраўнік ГУБАЗіКу, выпісалі са шпіталю


Як паведамляе выданне «Наша Ніва», хлопца, у якога страляў былы кіраўнік ГУБАЗіКу Андрэй Паршын, адпусцілі са шпіталю.

Падлетак не ў СІЗА, але следства працягваецца.

Інцыдэнт адбыўся 21 чэрвеня ў ЖК «Каскад», дзе жыве сілавік. Паводле «НН», Паршын паспрабаваў разагнаць групу дзяцей і падлеткаў каля свайго пад’езду (наймаладзейшаму ў кампаніі было 11 гадоў), але атрымаў адпор ад 16-гадовага хлопца – той заявіў, што «яны жывуць у свабоднай краіне, і вольныя выбіраць лавачкі». У адказ на дзёрзкі тон, сцвярджае сведка, Паршын ударыў падлетка – у твар, па шыі. Але хлопец ударыў у адказ, і Паршын апынуўся на зямлі. Падняўшыся, ён дастаў зброю і стрэліў падлетку ў нагу. Супраць хлопца завялі крымінальную справу паводле артыкулу «Хуліганства».

Афіцыйна ўлады сітуацыі не каментавалі. Але блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «ЖС Premium» пацвердзіў, што Паршын стрэліў у 16-гадовага падлетка. Канал апублікаваў імя пацярпелага і кадры запісу камераў відэаназірання.

Аб’ектыў
«Я не хачу размаўляць з тэлеканалам «Белсат»! ГУБАЗіКавец выстраліў у дзіця?
2022.06.24 23:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў