Праз уварванне ва Украіну Расея страціла пазіцыі на постсавецкай прасторы


Адабрэнне расейскіх уладаў абвалілася ва ўсім свеце, паля таго, як Расея напала на Украіну. Па выніках 2022 году Крэмль істотна страціў падтрыманне не толькі на Захадзе, але і ў постсавецкіх краінах, піша рэсурс re-russia са спасылкай на вынікі глабальнага апытання Gallup.

Мітынг з патрабаваннем прызнання Расеі дзяржавай тэрарыстам. Людзі збіраюцца ля амбасады Расеі. Варшава, Польшча. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Пасля расейскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, доля тых, хто не падтрымлівае палітыку Уладзіміра Пуціна ў Арменіі, Малдове, Казахстане і Азербайджане, упершыню перавысіла долю тых, хто ўхваляў яго захады раней.

Гэтак, напрыклад, у Арменіі колькасць тых, хто ўхваляе дзеянні кіраўніка Крамля скарацілася з 45 % да 32 %. Колькасць праціўнікаў Пуціна вырасла з 38 % да 58%. У Азербайджане летась 23 % апытаных заявілі, што ўхваляюць дзеянні Пуціна і 46 % не ўхваляюць. У Казахстане колькасць прыхільнікаў кіраўніка Расеі скарацілася з 55 % да 29 %.

Таксама Расея губляе ўплыў на рускія дыяспары і ў блізкім замежжы. Гэтак, напрыклад, у Латвіі і Эстоніі доля «расейцаў», якія не ўхваляюць расейскае кіраўніцтва, таксама перавысіла долю тых, хто падтрымлівае палітыку Пуціна.

Фота
«Аддаў жыццё як сапраўдны герой, у баю». У Кіеве развіталіся з загінулым у Бахмуце Міраславам Лазоўскім
2023.05.26 20:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў