Польшча дэпартуе дваіх беларусаў, якія нелегальна працавалі ў тату-салоне


Працаўнікі Польскай памежнай аховы ў Быдгашчы 24 красавіка вынеслі дзве пастановы, што абавязваюць дваіх грамадзянаў Беларусі выехаць з тэрыторыі Польшчы – яны незаконна працавалі ў адным з тату-салонаў у Быдгашчы.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Польская памежная ахова

Тое, што тату-майстры з Беларусі – 34-гадовая жанчына і 33-гадовы мужчына – працуюць незаконна, было выяўлена падчас правярання легальнасці працаўладкавання ў Быдгашчы. У беларусаў былі дазволы на часовае пражыванне і працу, выдадзеныя ваяводам, аднак яны былі пратэрмінаваныя яшчэ некалькі месяцаў таму. Акрамя таго, пара працавала ў тату-салоне без дамоваў на працаўладкаванне.

У дачыненні абаіх майстроў была заведзеная адміністратыўная справа, на падставе якой былі вынесеныя пастановы, што абавязваюць іх вярнуцца ў Беларусь. Акрэслены таксама час, цягам якога яны могуць зрабіць гэта добраахвотна.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў