Менскую выставу «Дэмаграфія» Грыневіча закрываюць на тыдзень раней


Менскі палац мастацтваў пастанавіў скараціць час выставы аднаго з самых вядомых беларускіх мастакоў Сяргея Грыневіча.

Афіша выставы Сяргея Грыневіча.
Фота: Палац мастацтва / Facebook

Апошні дзень працы выставы – 27 сакавіка, да 16:00. Адкрылася яна 17 сакавіка. На выставу раней не дапусцілі некалькі карцінаў аўтара.

Грыневіч – адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў, у тым ліку за межамі краіны, манументаліст. Мастак мае тры майстэрні: у Горадні, у сваім доме пад Горадняй і ў Швейцарыі. Ягоныя карціны не раз здымалі з выставаў за «неадпаведны» змест.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў