У Турцыі за абвал будынкаў падчас землятрусу затрымалі пад 200 асобаў


Больш як 600 чалавек знаходзяцца пад следствам у Турцыі ў сувязі з будынкамі, якія паваліліся ў выніку смяротнай землятрусу 6 лютага. Пра гэта са спасылкай на турэцкі ўрад паведамляе BBC.

Наступствы землятрусу ў Турцыі. Фото: dw_turkce / Twitter

25 лютага міністр юстыцыі Бэкір Баздаг заявіў, што 184 падазраваных, уключаючы будаўнічых падрадчыкаў і ўладальнікаў нерухомасці, ужо арыштаваныя. Сярод арыштаваных – мэр аднаго з гарадоў, размешчаных недалёка ад месца падземных штуршкоў.

Апазіцыйныя партыі і некаторыя эксперты ў галіне будаўніцтва абвінавачваюць Адміністрацыю прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў незахаванні будаўнічых нормаў і спробе перакласці агульную віну за катастрофу. Яны заяўляюць, што палітыка ўрада дазволіла амністыі для падрадчыкаў, якія парушылі будаўнічыя нормы, каб стымуляваць будаўнічы бум, у тым ліку ў рэгіёнах з небяспекай землятрусаў. Сам Эрдаган назваў масавыя разбурэнні «часткай плану лёсу».

Агляд
Землятрус у Турцыі і Сірыі ўвайшоў у топ-5 самых смяротных у XXI стагоддзі
2023.02.13 17:10

Землятрус на мяжы Турцыі і Сірыі здарыўся 6 лютага. Яго ахвярамі сталі больш як 50 тыс. асобаў. Землятрус стаў адным з самых смяротных у ХХІ стагоддзі.

У траўні ў Турцыі маюць прайсці прэзідэнцкія выбары.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў