Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю на 2 месяцы


Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы – да 29 красавіка, паведамляе «Вясна».

Аўтар YouTube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі застаецца пад вартаю з 29 траўня мінулага года. Следчыя працягнулі яму тэрмін утрымання пад вартаю да 29 красавіка.

Сяргея Ціханоўскага абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), а таксама паводле арт. 191 («Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў»). Разам з ім паводле гэтай крымінальнай справы праходзяць яшчэ сем асобаў, прадстаўнікі ягонай каманды.

Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Васіль Малчанаў / Белсат
  • 29 траўня ў Горадні падчас пікету для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую прысутная на пікеце жанчына стала правакаваць канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім, які адмаўляўся адказваць на ейныя пытанні і спрабаваў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта як падставу для ўмяшання, распачалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў, Ціханоўскага затрымалі.
  • На наступны дзень МУС заявіла, што распачало крымінальную справу аб гвалце ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў. Фігуранты справы – 17 чалавек, у тым ліку блогеры, 15 з якіх прызналі палітвязнямі.
Аб’ектыў
«BYPOL» пра палітычную замову на Ціханоўскага
2020.12.29 21:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў