Фонд «Вольная Беларусь»: У баях за Украіну загінулі 57 беларусаў


57 беларускіх добраахвотнікаў загінулі, абараняючы Украіну ад расейскіх акупантаў цягам дзесяці гадоў, паведамляе дабрачынны фонд «Вольная Беларусь». З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну страцілі жыццё мінімум 38 беларусаў, якія змагаліся за Украіну.

Танга-Рамэо
Байцы падраздзялення беларускіх добраахвотнікаў «Танга-Рамэо».
Фота: Аляксей «Оскар» Вайцяховіч / радыё «Свабода»

Раней называліся меншыя лічбы. Так, у лістападзе 2023 года абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што ва Украіне з 2014 года загінулі не менш за 40 беларускіх добраахвотнікаў. Большасць з іх – пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Каб прыцягнуць да гэтага ўвагу, фонд «Вольная Беларусь» арганізаваў выставу «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы». Цяпер выстава праходзіць у Чарнігаве. Імёны некаторых загінулых добраахвотнікаў пакуль не называюцца. Такім байцам на выставе прысвечаны асобны стэнд з цёмнымі сілуэтамі.

Hавiны
Загінулі яшчэ двое беларусаў, якія ваявалі за Украіну: СМІ
2024.01.24 15:18

Таксама фонд стварыў петыцыю на 25 000 галасоў грамадзян Украіны за пасмяротнае прысваенне звання Героя беларускаму добраахвотніку Зміцеру Рубашэўскаму. У Радзе Украіны быў зарэгістраваны законапраект, які дазваляў бы даваць такое званне замежнікам, аднак законам ён не стаў. Фонд хоча, каб імёны загінулых беларусаў ушаноўваліся і асацыяваліся ў будучыні не толькі з вольнай Украінай, але і з вольнай Беларуссю.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за Украіну
2023.10.01 15:50

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў