За наданне Змітру Рубашэўскаму звання Героя Украіны датэрмінова сабралі патрэбную колькасць подпісаў


Пад петыцыяй за наданне загінуламу беларусу Змітру Рубашэўскаму (пазыўны Ганс) звання Героя Украіны датэрмінова сабралі неабходную колькасць подпісаў, піша радыё «Свабода».

Зміцер Рубашэўскі з пазыўным Ганс.
Фота: Cialežnikau Antos / Facebook

Пад петыцыяй падпісаліся 25 075 чалавек, у той час як неабходна было 25 тысяч.

У той жа час збор подпісаў пад петыцыяй аб наданні звання героя Эдуарду Лобаву дагэтуль працягваецца – падпісаліся пакуль 10 265 чалавек.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў Змітра Рубашэўскага і Эдуарда Лобава ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені.

Паводле ўкраінскага заканадаўства, пасля збору неабходнай колькасці подпісаў петыцыю аб наданні звання Героя Украіны мусіць разгледзець экспертная група, створаная пры Камісіі дзяржаўных узнагародаў і геральдыкі пры прэзідэнту Украіны. Толькі ў выпадку пазітыўнай высновы экспертаў петыцыю накіруюць на разгляд прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму.

У той жа час закон Украіны «Пра званне Героя Украіны» вызначае, што Зоркай Героя ўзнагароджваюць толькі грамадзянаў Украіны. Таму для ўганаравання загінулых беларусаў званнем Героя неабходна яшчэ прыняць рашэнне аб пасмяротным наданні ім грамадзянства Украіны, як гэта было ў выпадку з Міхаілам Жызнеўскім у 2017 годзе. Жызнеўскі, які загінуў на Майдане ў Кіеве ў 2014 годзе, стаў першым беларусам, які атрымаў званне Героя Украіны.

Hавiны
Беларускі добраахвотнік, які загінуў на вайне ва Украіне, пасмяротна ўзнагароджаны медалём
2023.11.04 21:32

У красавіку 2022 года званнем Героя Украіны пасмяротна ўшанавалі беларускага добраахвотніка Аляксея Скоблю, які загінуў 13 сакавіка 2022 года пад Кіевам. Яго пахавалі ў Кіеве. Ён меў украінскае грамадзянства.

У красавіку 2023 года за некалькі дзён пасля публікацыі сабралі неабходную колькасць подпісаў пад петыцыяй аб неабходнасці ўзнагародзіць званнем Героя Украіны і Зоркай Героя грамадзяніна Беларусі Данііла Ляшука, які загінуў 1 красавіка ля сяла Першамайскага Данецкай вобласці. Аднак рашэнне пакуль не прынятае. Пасля гэтай петыцыі прэзідэнт Украіны пасмяротна ўзнагародзіў Данііла Ляшука Ордэнам мужнасці трэцяй ступені.

У ліпені 2020 года ўкраінскія актывісты ініцыявалі петыцыю з заклікам да Уладзіміра Зяленскага пасмяротна надаць званне Героя Украіны вайскоўцу 35-й брыгады марской пяхоты, вайсковаму медыку беларускага паходжання Мікалаю Ільіну. Ён загінуў 13 ліпеня ў выніку абстрэлу пад Зайцавам Данецкай вобласці. Аднак петыцыя не набрала неабходнай для перадачы яе на разгляд прэзідэнта Украіны колькасці подпісаў.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за Украіну
2023.10.01 15:50

На сайце прэзідэнта Украіны зарэгістравана больш за 500 петыцыяў за наданне звання Героя Украіны. З іх толькі крыху больш за 200 сабралі неабходную колькасць подпісаў, а ўласна на разгляд Зяленскаму трапілі толькі 70.

30-гадовы Зміцер (Ганс) Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Быў у складзе ротнай тактычнай групы, якая рабіла вылазкі ў тыл праціўніка. Перад смерцю Ганс знішчыў камандзіра расейскай групы.

Рубашэўскі родам з Берасця. Вучыўся ў будаўнічай вучэльні. Ваяваў з 2015 года ў шэрагах «Правага сектару». За абарону шахты «Бутаўка» атрымаў грамадскую ўзнагароду «Народны герой Украіны». Рубашэўскі меў некалькі раненняў. У 2019 годзе ў баях страціў вока. Пасля ранення яго даглядала сястра загінулага пабраціма. У хуткім часе яны пабраліся шлюбам, нарадзілася дачка.

Hавiны
Пад Кіевам усталявалі памятную шыльду ў гонар беларуса Аляксея Скоблі, які загінуў за Украіну
2023.05.27 20:29

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў