Літоўская чыгунка адхіліла заяўкі беларускіх кампаніяў на перавозку ўгнаенняў «Беларуськалію»


Літоўская чыгунка адхіліла заяўкі трох беларускіх кампаніяў на перавозку калійных угнаенняў «Беларуськалію», паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства.

Нагадаем, 22 студзеня стала вядома, што Літоўская чыгунка атрымала заяўкі ад трох беларускіх кампаніяў на перавозку ўгнаенняў «Беларуськалію». Заяўкі даслалі кампаніі «Белінтэртранс», «Белкалій-МІГАА», а таксама даччынае прадпрыемства «Беларуськалію» – «Беларуская калійная кампанія» (БКК).

Пасля гэтых зваротаў прадстаўнікі Літоўскай чыгункі звярнуліся ва ўрадавую камісію для праверкі ўгодаў стратэгічных прадпрыемстваў, каб мець падставу адмовіць у просьбах кампаніям і такім чынам пазбегнуць рызыкі атрымаць позву ў суд як да чыгункі, гэтак і да дзяржавы. Камісія мелася высветліць, ці не пагражае нацыянальным інтарэсам падпісанне кантрактаў з гэтымі беларускімі кампаніямі. Як паведамляецца, пытанне ўжо разглядаюць, але рашэння пакуль не вынеслі.

Hавiны
Беларускія кампаніі звярнуліся ў Літву ў справе транзіту калію, а там не ведаюць, як ім адмовіць
2022.01.22 20:18

«Пакуль камісія не прыме рашэння, Літоўская чыгунка вырашыла не рабіць ніякіх дзеянняў з нагоды запытаў БКК аб заключэнні ўмоваў на перавозку ўгнаенняў. Заяўкі іншых дзвюх кампаніяў адхіляюцца, бо яны звярнуліся наконт перавозак у межах дамоваў, якія ўжо не дзеюць або такіх дамоваў з ЛЧ у іх няма», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Літоўскай чыгункі.

8 снежня 2021 года набылі моц санкцыі ЗША ў дачыненні «Беларуськалію», аднак угнаенні па-ранейшаму транспартуюцца праз Літву. 1 красавіка набудуць таксама моц уведзеныя летась на пачатку снежня санкцыі ЗША і ў дачыненні «Беларускай калійнай кампаніі».

ВІДЭА
Гэта вайна на выжыванне. Вялікае інтэрв’ю з Зянонам Пазняком
2022.01.24 15:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў