Літва не збіраецца спыняць транзіт беларускіх грузаў любой цаной


Прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманіце.
Фота: LTR

Прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што ўрад краіны шукае шляхі выхаду са складанай сітуацыі, але не плануе спыняць транзіт беларускага калію «любой цаной», паведамляе LRT.

«Мы шукаем рашэнне, якое, з аднаго боку, захавае рэпутацыю нашай дзяржаўнай кампаніі [Літоўскія чыгункі], у тым ліку ў вачах нашых саюзнікаў, а з другога боку, абароніць урад і дзяржаву ад неабгрунтаваных прэтэнзій або фінансавай шкоды», – заявіла прэмʼер.

Па словах Шыманіце, літоўскі ўрад пастараецца выпрацаваць такое рашэнне, якое можна будзе «абараніць у судзе».

Нагадаем, 14 снежня «Літоўская чыгунка» («Lietuvos geležinkeliai») абвясціла аб адстаўцы генеральнага дырэктара кампаніі Мантаса Бартушкі. Праўленне кампаніі 14 снежня вырашыла падрыхтаваць план пераходнага перыяду, пасля якога генеральны дырэктар пойдзе ў адстаўку.

Скандал пачаўся праз авансавы плацеж ад «Беларуськалію» «Літоўскай чыгунцы» за перавоз угнаенняў у снежні і часткова ў студзені – пасля пачатку дзеяння санкцыяў ЗША. Спачатку аб жаданні пайсці ў адстаўку заявіў міністр замежных справаў Літвы, потым і міністр транспарту. Урэшце, прэм’ерка не выключыла адстаўкі ўсяго ўраду.

Hавiны
Урадавая камісія Літвы назвала дамову з «Беларуськаліем» пагрозаю для бяспекі краіны
2021.12.22 08:40

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў