Прафсаюзнаму лідару і палітвязню Аляксандру Ярашуку прад'явілі новае абвінавачанне


Старшыню ліквідаванай на рашэнне Вярхоўнага Суда Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» Аляксандру Ярашуку выставілі новае абвінавачанне – «заклікі да санкцыяў», хоць ён публічна выступаў супраць іх. Пра гэта паведамляе «Народная Воля».

Аляксандр Ярашук. Крыніца: prisoners.spring96.org

Паведамляецца, што Аляксандр Ярашук публічна і адкрыта выступаў супраць увядзення жорсткіх санкцыяў у дачыненні Беларусі, праз што на яго нават абрынуліся з крытыкаю некаторыя апазіцыянеры, якія цяпер жывуць за межамі краіны.

Новы крымінальны артыкул нібыта выставілі на падставе таго, што знайшлі ў ягоным камп’ютары, які праваахоўнікі забралі падчас ператрусу.

Аляксандра Ярашука затрымалі ў красавіку гэтага года ў «справе прафсаюзаў». Разам з Ярашуком у справе праходзяць ягоны намеснік Сяргей Антусевіч і бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім. Раней ім інкрымінавалі арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Ярашук быў лідарам «Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў», які да ліквідацыі аб’ядноўваў некалькі незалежных прафесійных саюзаў. У яго ўваходзілі Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускі незалежны прафсаюз (БНП).

Інтэрв’ю
«Гэта не азначае, што прафсаюзаў не стала». Размаўляем з сябрам рады СПБ Дзянісам Садоўскім
2022.05.01 10:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў