У Беларусі + 7 новых палітычных вязняў. Агульная лічба – 888


У спіс зняволеных паводле палітычных матываў беларускія праваабаронцы 25 лістапада дадалі яшчэ 7 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітвязнямі прызнаныя: Уладзімір Макарэвіч, Максім Мікуліч, Сяргей Сакавец, Антон Нечыпаровіч, Барыс Несцяровіч, Ігар Санкевіч, Сяргей Шаўчэнка.

Усе сямёра асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў