Менскую школу назвалі ў гонар паралімпійца, які актыўна падтрымлівае Лукашэнку і вайну ва Украіне


Менскай сярэдняй школе № 153 у Серабранцы прысвоілі імя праўладнага актывіста і паралімпійца Аляксея Талая. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёну. Ён актыўна падтрымлівае ўлады і Лукашэнку, а таксама вайну ва Украіне. Талай залучаны ва ўкраінскую базу «Міратворац» за наведанне акупаванага Данбасу.

Сярэдняя школа № 153 у Менску, якой прысвоілі імя Аляксея Талая.
Фота: lenue/Telegram

«Актыўная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя Аляксея Талая, ягоны ўнёсак у прасоўванне міратворчых ідэяў, сугучны прынцыпам і каштоўнасцям, якія мы як школа свету ставім сваёй мэтай выхоўваць у нашых навучэнцаў», – заявіла дырэктарка школы Марына Паляшчук.

У 2020 годзе Аляксей Талай актыўна падтрымліваў Лукашэнку, браў актыўны ўдзел у праўладным аўтапрабегу і розных імпрэзах. Цяпер Талай займаецца бізнесам, таксама ён чалец беларускай паралімпійскай зборнай і чэмпіён свету і Еўропы па плаванні.

Ва Украіне Талая залучылі ў базу «Міратворац» за парушэнне дзяржаўнай мяжы краіны. Ён падтрымлівае самаабвешчаныя рэспублікі «ДНР» і «ЛНР», некалькі разоў ездзіў на Данбас нібыта «з гуманітарнаю місіяй ад беларускага народу».

Аляксей Талай».
Фота: alexey_talai/Telegram
Аляксей Талай у «ДНР».
Фота: alexey_talai/Telegram
Разбор
Што новага «накапаюць» на беларусаў сілавікі? Глядзім на новы ўказ пра сачэнне за інтэрнэтам
2022.10.25 12:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў