Дзяўчыну пакаралі двума гадамі «хіміі» за відэа з бел-чырвона-белым сцягам ля Вечнага агню


За пазіраванне з бел-чырвона-белым сцягам ля Вечнага агню дзяўчыну пакаралі двума гадамі «хіміі».
Фота: МУС / Telegram

«Сродак здзяйснення злачынства» – iPhone 6 – быў сканфіскаваны на карысць дзяржавы. Віны дзяўчына не прызнала.

28-гадовую мянчанку суд Партызнскага раёну прызнаў вінаватай у тым, што яна «цынічна пазіравала на рытуальнай пляцоўцы з Вечным агнём і абеліскам на плошчы Перамогі, дэманстрацыйна танчыла, адначасова ажыццяўляючы відэаздымку», якую пазней выклала ў TikTok і Instagram.

Усё гэта палічылі «абразай гісторыка-культурнай каштоўнасці», паведамляе прэс-служба суда.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў