У Маскве пратэстуюць супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму


Акцыя пратэсту ў Маскве 25 верасня.
Фота: Новая газета / Telegram

25 верасня ў Маскве ў Пушкінскім скверы праходзіць сустрэча з дэпутатамі КПРФ па выніках выбараў у Дзярждуму. Акцыю асвятляе «Новая газета».

Першапачаткова акцыя анансавалася як мітынг супраць «сфальсіфікаваных» вынікаў выбараў. Паліцыя ачапіла Пушкінскі сквер, заклікаючы разысціся прысутных грамадзян.

Член КПРФ Валерый Рашкін кажа, што яго партыя патрабуе адмяніць электроннае галасаванне.

Тым часам з паліцэйскага аўтобуса пачалі гучна граць песні: «Дядя Вова, мы с тобой», «Вперед, Россия!» Алега Газманава.

Паколькі прысутным вельмі дрэнна чуваць дэпутатаў ад КПРФ, яны крычаць «Выключай!».

Акцыя пратэсту ў Маскве 25 верасня.
Фота: Новая газета / Telegram

Хоць сустрэча з дэпутатамі завяршылася, але людзі не разыходзяцца і скандуюць «Свабоду Аляксею Навальнаму».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў