Другі дзень запар гарадзенцы паведамляюць нам пра групы мігрантаў у горадзе. Іх заўважаюць у цэнтры Горадні, у нетурыстычных месцах.
Яны шукаюць канкрэтную вуліцу (Маладзёжную), дзе ёсць гостэл.
Напрыклад, адна з такіх груп была заўважаная ўчора: 10 чалавек, сярод якіх жанчына ў хіджабе, усе з заплечнікамі. Звяртаюцца да гарадзенцаў па-ангельску, паказваюць перапіску ў месенджары, дзе пазначаныя нейкія адрасы і тэлефоны. Перапіскі на дзвюх мовах: арабская вязь і ангельская мова.
Дачнікі з Узберажы, што на мяжа з Літвой, распавялі «Белсату», што сустрэлі чалавека, падобнага на нерэгулярнага мігранта, ён прасіў есці і піць. Яго перадалі памежнікам.
Таксама мігрантаў фіксавалі на мяжы з Польшчай, у раёне Адэльску.
СК/МГ belsat.eu