Цягам года на Гомельшчыне распачалі 415 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі


У перыяд з 9 жніўня 2020 года да 9 жніўня 2021 года тэрытарыяльнымі следчымі падраздзяленнямі УСК у Гомельскай вобласці распачата 415 крымінальных справаў за ўдзел у пратэстах ды іншадумства.

Па выніках расследавання 94 крымінальныя справы ў дачыненні 117 асобаў перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, паведамляюць у Следчым камітэце.

За гэты перыяд найбольшая колькасць крымінальных справаў распачатая паводле артыкулаў «Абраза прадстаўніка ўлады», «Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці», «Паклёп», «Абраза прэзідэнта», «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў».

Ілюстрацыйны здымак. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Напрыклад, 21-гадовы нарадзінец Добрушскага раёну ўлетку 2020 года склаў песню, у якой нібыта ёсць абраза Аляксандра Лукашэнкі, і размясціў яе ў інтэрнэце. Крымінальная справа на маладога чалавека паступіла ў суд.

У верасні 2020 года індывідуальны прадпрымальнік з Гомля размясціў у пратэставым Telegram-чаце некалькі каментароў, у якіх нібыта заклікаў аказваць супраціў сілавікам. 45-гадоваму гамельчуку было выстаўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці») КК. Цяпер ідзе судовы працэс.

У Мазыры 28-гадовы блогер у відэачаце, які працуе згодна з прынцыпам выпадковай выбаркі, у снежні 2020 года звязаўся з карыстальнікам, які аказаўся сілавіком. У СК кажуць, што блогер задаваў сілавіку «правакацыйныя пытанні» і «пагражаў ужываннем гвалту да ягоных блізкіх». У выніку жыхара Мазыра пакаралі 2,5 гадамі «хіміі».

Артыкулы
Год калоніі прысудзілі за публікацыю песні «Лукашенка, сыходзь»
2021.08.23 14:04
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ва ўсёй краіне было распачата больш за 4690 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На 25 жніўня 645 чалавек прызнаныя палітвязнямі.
Hавiны
У Генпракуратуры распавялі, колькі беларусаў у 2021 годзе прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за пратэсты
2021.08.21 14:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў