У Валынскай вобласці збілі два беспілотнікі, якія прыляцелі з боку Беларусі. Адзін чалавек загінуў


У Валынскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю, украінская супрацьпаветраная абарона збіла два беспілотнікі. Падзенне абломкаў зенітнай ракеты прывяло да гібелі аднаго чалавека і ранення яшчэ некалькіх.

Кіраўнік Валынскай абласной вайсковай адміністрацыі Юрый Пагуляйка паведамляе, што сілы СПА збілі два беспілотнікі, абломкі пашкодзілі прыватны будынак. Адзін чалавек загінуў, некалькі шпіталізаваныя.

Паветранае камандаванне ЗСУ «Захад» паведамляе, што варожныя беспілотнікі ўвайшлі ў паветраную прастору Украіны з боку Беларусі і ажыцяўлялі паветраную выведку аб’ектаў Валынскай вобласці. БПЛА былі знішчаныя, але абломкі адной з зенітных ракетаў упалі на жылы дом.

Украінскі бок не ўдакладняе, былі гэтыя беспілотнікі расейскімі або беларускімі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў