Лукашэнка ўхваліў папраўкі ў Кодэкс аб культуры, якія ствараюць новыя абмежаванні


Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў закон, якім змяняюцца і дапаўняюцца нормы Кодэксу аб культуры. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

У прыватнасці, законам уводзіцца абавязак атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-забаўляльнага мерапрыемства ўсімі арганізатарамі, акрамя фізічных асобаў, якія праводзяць імпрэзу для ўласных патрэбаў і без атрымання прыбытку (юбілеі, вяселлі і гэтак далей).

Прадугледжваецца сістэма абавязковага ўключэння Міністэрствам культуры арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў у адпаведны рэестр. Правядзенне культурных мерапрыемстваў будзе магчымае толькі ўключанымі ў рэестр арганізатарамі.

Акрамя таго, папраўкі прадугледжваюць, што экскурсіі ў музеях будзе дазволена праводзіць толькі работнікам гэтых музеяў.

Таксама вызначаецца прыярытэтнае права на набыццё культурных каштоўнасцяў дзяржаўнымі арганізацыямі культуры ў выпадку прыняцця ўласнікам рашэння аб іх адчужэнні.

Фота
Апошнія дні «Корпусу». Як цяпер выглядае культурны цэнтр
2022.06.22 20:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў