Бацькі Соф'і Сапегі аплацілі гіганцкі штраф дачкі. Цяпер яе могуць экстрадаваць або памілаваць


Аплата штрафу прыбірае фармальныя перашкоды да памілавання палітзняволенай або яе перадачы ў Расею для адбыцця пакарання. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Палітзняволеная грамадзянка РФ Софʼя Сапега пагасіла штраф памерам 175 тысяч беларускіх рублёў (каля 68 тысяч долараў), які Гарадзенскі абласны суд спагнаў на карысць больш як 70 сілавікоў, чыноўнікаў і суддзяў. Пра гэта распавёў Бі-Бі-Сі адвакат сямʼі Сапегі Антон Гашынскі. Паводле яго, штраф Софʼі аплаціў ейны бацька Андрэй Сапега, які жыве ў Расеі. Гэтую інфармацыю пацвердзіла таксама маці дзяўчыны Ганна Дудзіч.

Адвакат Гашынскі кажа, што згодна з законам без кампенсацыі стратаў улады Беларусі не могуць перадаць асуджаную ў Расею. У вырашэнні пытання аб памілаванні пагашэнне доўгу таксама застаецца галоўнай умовай.

Нагадаем, 6 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі вырак Соф’і Сапезе, якую затрымалі разам з блогерам Раманам Пратасевічам 23 траўня 2021 года ў менскім аэрапорце: дзяўчыну пакаралі 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму за адміністраванне тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі». Палітзняволеную накіравалі ў папраўчую калонію № 4 у Гомлі, дзе яна цяпер працуе швачкай.

На пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не выключае перадачу палітзняволенай у Расею: «Няхай яна там адбывае тэрмін. Або яны што жадаюць, там робяць».

22 чэрвеня Соф’я Сапега ў калоніі напісала хадайніцтва аб памілаванні.

Hавiны
У межах справы «Чорнай кнігі Беларусі» былі затрыманыя каля 20 чалавек
2022.07.21 14:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў