У Львове запрацавала першая школа беларускай мовы


Школу па вывучэнні беларускай мовы ў Львове адкрыў «Беларускі крызісны цэнтр у Львове» пры падтрымцы ўкраінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт».

Першая школа беларускай мовы ў Львове.
Фота: Беларускі крызісны цэнтр у Львове/Telegram

«Беларускі крызісны цэнтр у Львове» дапамагае беларусам, якія былі змушаныя з’ехаць з Радзімы з-за пераследу па палітычных матывах.

Цэнтр аказвае юрыдычную і псіхалагічную падтрымку, падказвае, як правільна падаць дакументы на ВНЖ, на атрыманне статусу ўцекача, дапамагае знайсці працу, жытло і т.п. Таксама «Крызісны цэнтр» праводзіць навучальныя кампаніі, культурныя мерапрыемствы, акцыі.

Першая школа беларускай мовы ў Львове.
Фота: Беларускі крызісны цэнтр у Львове/Telegram

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў