Рэпетытара Яўгена Лівянта асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі»


25 траўня суд Маскоўскага раёну горада Менску прыгаварыў вядомага рэпетытара да 3 гадоў «хатняй хіміі». Яўген Лівянт поўнасцю прызнаў сваю віну. Астатнія ўдзельнікі справы таксама атрымалі «хімію».

Цэнтр «100 балаў» у Менску
Фота: карты Яндэкс

Іншыя ўдзельнікі так званай «справы Лівянта» таксама атрымалі пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі». Дачка Яўгена Лівянта Ганна і зяць Мікіта Дрозд – 3 гады, жонка Юлія Лівянт, другая дачка Галіна і суўладальнік цэнтру «100 балаў» Аляксей Іваноў – 2,5 гады, а яшчэ адна фігурантка справы Аляксандра Вільчыцкая – 1,5 гады «хатняй хіміі».

Яўгена Лівянта, суўладальніка цэнтру «100 балаў», разам з сям’ёй затрымалі 28 снежня 2022 года. Суд па справе пачаўся 19 траўня 2023 года.

Першапачаткова ўсіх абвінавачвалі паводле адміністратыўных артыкулаў, але пазней на сям’ю завялі новыя справы, ужо па так званым «народным» артыкуле (342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У красавіку 2023 года Лівянту і суўладальніку «100 балаў» Аляксею Іванову прад’явілі абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з сумай урону для бюджэту краіны ў тры з паловай мільёны беларускіх рублёў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў