Украінскі ўрад змякчыў забарону на выезд за мяжу для мужчын прызыўнога ўзросту


Украіна змякчыла забарону на выезд за мяжу для мужчын прызыўнога ўзросту, якая была ўведзена з расейскім уварваннем ва Украіну 24 лютага.

Кабінет міністраў унёс змены ў правілы перасячэння дзяржмяжы Украіны для некаторых катэгорый грамадзян.

Украінская мяжа:
Фота: УНІАН

Цяпер выязджаць з Украіны змогуць:

  • кіроўцы, якія перавозяць медыцынскія грузы, гуманітарную дапамогу для патрэб ЗСУ, а таксама насельніцтва Украіны;
  • звычайныя дальнабойшчыкі;
  • чыгуначнікі;
  • спартоўцы і трэнеры, якія ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах або рыхтуюцца да іх.

Раней аб неабходнасці аслабіць забарону на выезд заяўляў спікер Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук. Паводле яго слоў, заканадаўчыя абмежаванні прадугледжаны не проста так: кожны павінен усвядоміць свой абавязак перад Украінай. У той жа час, падкрэсліў спікер, заканадаўчымі ініцыятывамі чалавека не змяніць. Бо тыя, хто хацеў уцячы – ужо паспрабаваў. А тыя, хто меў від на жыхарства за мяжой, але адчуваў абавязак перад радзімай – мабілізаваўся.

Раней, 21 траўня, прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму была перададзена петыцыя аб адмене забароны для мужчын прызыўнога ўзросту выязджаць за межы Украіны, калі яна набрала неабходныя 25 тысяч галасоў.

Забарона на выезд з Украіны дзейнічае ў адносінах да мужчын з украінскім грамадзянствам прызыўнага ўзросту – ад 18 да 60 гадоў.

Інтэрв’ю
Украінская ўцякачка – пра тое, як яе прыняла Беларусь
2022.05.25 16:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў