Каля Беларусі лятае амерыканскі вайсковы беспілотнік RQ4 Global HAWK


На радарах ён стаў бачны 24 траўня а 23:56 паводле сусветнага каардынаванага часу UTC.

Амерыканскі беспілотнік лятае каля Беларусі. Скрыншот з сэрвіса Flightradar24

Да авіяцыйнай мапы Flightradar24 пасля нядзельных навінаў з пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair у Менску, моцная ўвага. Над Беларуссю самалётаў лятае мала – шмат авіякампаніяў адмовіліся ад паветраных зносінаў з Беларуссю, некаторыя ўрады рэкамендавалі авіякампаніям не лятаць над нашай краінай. Вось, што мы заўважылі.

Амерыканскі вайсковы беспілотнік RQ4 Global HAWK. Photo: Northrop-Grumman

Каля беларускай мяжы лятае амерыканскі вайсковы беспілотнік RQ4 Global HAWK – няйвялікшы ў свеце беспілотны самалёт. На радарах ён стаў бачны каля італійскага гораду Сіракузы 24 траўня а 23:56 паводле часу UTC. Беспілотнік можа лятаць без дазапраўкі цягам 32 гадзіны і праляцець за гэты час 23 000 кіламетраў. Дадзены апарат праляцеў над тэрыторыяй Італіі, Францыі, Нямеччыны, над Балтыйскім морам, пасля Літва, Латвія, Эстонія, пазней вярнуўся праз Літву, Латвію і Эстонію і пачаў аблятаць Беларусь. У найбліжэйшай ад Беларусі кропцы ён быў у 15 км ад мяжы (недалёка ад Воўчына). Пасля аблёту Берасця, самалёт накіраваўся на ўкраінскую тэрыторыю і пачаў паўднёвы аблёт мяжы Беларусі.

Самалёт каштуе $ 220 млн, у ЗША такіх усяго 32.

ВЯ / Belsat.eu

 

Стужка навінаў