Палітолаг аб сітуацыі ў Крамлі: «Немагчыма наогул дасягнуць ніякага пагаднення»


Расейскія ўлады пачалі закрываць інфармацыю аб асноўных эканамічных паказчыках, каб схаваць праблемы, з якім краіна сутыкаецца праз санкцыі. Мяркуецца, што абмежаванні перашкодзяць Захаду ўбачыць, як уплываюць санкцыі на расейскую эканоміку, а таксама ўскладняць пошук новых мэтаў і кропкавую наладку будучых раўндаў санкцый. Ці паўплываюць санкцыю на эканоміку Расеі і на магчымую змену ўлады ў ёй, запыталіся ў палітолага Аляксандра Марозава.

Ілюстрацыйны здымак. Масква, Расея. 20 красавіка 2022 года.
Фота: Валерый Шарыфулін / ТАСС / Forum

Нягледзячы на тое, што ў Расеі часта гучаць размовы пра тое, што санкцыі і эканамічная блакада не дзейнічаюць, палітолаг Аляксандр Марозаў упэўнены, што гэта не так. Для доказу сваёй пазіцыі ён прыводзіць словы старшыні Цэнтральнага Банку РФ Эльвіры Набіулінай, якая кажа, што ўжо да канца другога квартала гэтага года Расея сутыкнецца са структурнай трансфармацыяй эканомікі.

«Гэта, вядома, эўфемізм, яна мае на ўвазе тое, што расейская эканоміка трывала засядзе ў рэжыме ваеннага часу, пачнуцца нейкія размеркавальныя талоны, у выніку значная частка прадметаў штодзённага ўжытку знікне з абароту. Так, любая эканоміка можа існаваць ва ўмовах вайны, але пры гэтым яна ператвараецца ў палову эканомікі. Расія страціць палову – не 10%, а значна больш».

У гэты ж час экспэрт пакуль не бачыць перспектываў для змены ўлады ў Расеі праз санкцыі, бо ў краіне яшчэ няма людзей сярод палітычнай эліты, якія гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за будучыню.

«Мы бачым пакуль толькі, што тыя ці іншыя людзі выступаюць з нязгодай у дачыненні да ваенных дзеянняў або з негатыўнай ацэнкай наступстваў для Расеі ўсяго гэтага. Мы бачылі Дзерыпаску, Цінькова, Чубайс з’ехаў – такіх прыкладаў вельмі шмат. Але не фармуецца пакуль ніякага адказнага альянсу. Гэта галоўны момант у сыходзе Пуціна».

У такой сітуацыі палітолаг Аляксандр Марозаў прапануе зыходзіць з таго, што Пуцін застанецца ва ўладзе, таму Захаду трэба быць гатовым ваяваць з ім.

Ніякага іншага варыянту ў Захаду не будзе. Альбо трэба адступаць, альбо ваяваць. Таму што перспектывы мірнай дамовы з Пуціным зусім ніяк немагчыма сфармуляваць з адной простай прычыны: сам Крэмль пастаянна мяняе публічныя мэты вайны. І калі паглядзець спіс гэтых мэтаў, які ёсць у Крамля, то ў дачыненні да гэтых мэтаў немагчыма наогул дасягнуць ніякай дамовы. Гэта татальная і бясконцая вайна – вось што нам кажа Крэмль. Калі гэта так, то прыйдзецца ваяваць».

Поўную размову з палітолагам Аляксандрам Марозавым можна паглядзець тут (1:27:45):

ВК/КВ belsat.eu

Стужка навінаў