З Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту звольнілі дацэнтку Альбіну Семянчук


У Беларусі звольнілі яшчэ адну вядомую выкладчыцу – кандыдатку гістарычных навук, дацэнтку кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Альбіну Семянчук.

23 сакавіка стала вядома, што са спадарыняй Альбінаю не працягнулі працоўнага кантракту.

Альбіна Семянчук прыйшла працаваць у Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт пасля заканчэння аспірантуры ў Акадэміі навук у 1996 годзе. Займалася вывучэннем гістарычнай думкі ў ВКЛ, беларуска-літоўскіх летапісаў і польскіх хронік, сталая аўтарка часопісу «Arche».

Гэтае звальненне – чарговае ў шэрагу палітычных звальненняў ва ўніверсітэце, якія працягваюцца з летась. Раней працу ва ўніверсітэце страцілі прафесар Аляксандр Мурашоў, які ў жніўні 2020 года напісаў адкрыты ліст Лукашэнку, старэйшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Валянцін Аскірка, кандыдатка педагагічных навук, дацэнтка Марына Салтыкова-Валковіч ды іншыя.

Рэктарка ўніверсітэту Ірына Кітурка – таксама гісторык, раней працавала поплеч з тымі, каго цяпер звальняе.

Парады
Як можна супрацьстаяць незаконнаму звальненню
2022.02.18 13:36

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў