Краіны Балтыі пашырылі санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў


25 сакавіка на знак салідарнасці з беларускім народам, які адзначае Дзень Волі, Літва, Латвія і Эстонія пашырылі спісы беларускіх чыноўнікаў, якім забаронена заязджаць на тэрыторыі краінаў Балтыі, паведамляе МЗС Літвы.

У пашыраны чорны спіс, уведзены 25 сакавіка, увайшлі 118 сілавікоў і чыноўнікаў, датычных да фальсіфікацыяў на выбарах і рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці, а таксама парушэнняў правоў чалавека.

«Літва разам з Эстоніяй і Латвіяй салідарная з беларускім народам, які змагаецца за сваю свабоду. Падручныя рэжыму павінны разумець, што адказ на жорсткае ўжыванне сілы супраць мірнага насельніцтва будзе вельмі строгім і недвухсэнсоўным. Літва дакладна не будзе стаяць убаку», – адзначыў міністр замежных справаў Габрыелюс Ландсбергіс.

Усяго ў нацыянальных санкцыйных спісах краінаў Балтыі на сёння – 274 службовыя асобы з ураду і сілавых структураў Беларусі.

«Беларусь змагаецца за незалежнасць сваёй краіны, гэта доўгі і цяжкі шлях, але я не сумняюся, што народ Беларусі даб’ецца сваёй мэты. Са свайго боку мы асуджаем захады тых людзей, якія, валодаючы ўладай і сілаю, выкарыстоўваюць гэта супраць сваіх суграмадзянаў», – заявіла міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце.

Hавiны
Польшча разам з Літвой і Латвіяй хоча ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі
2021.03.25 14:49

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў