Не прагаласаваў – вылецеў з лякарні. У Рагачове пагражаюць пацыентам


У Рагачове адміністрацыя лякарні запатрабавала ад пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні, абавязковага галасавання. Тым, хто адмаўляецца, прыгразілі выпіскай са стацыянара і іншымі праблемамі, піша «Флагшток».

Фота: @flagshtok / Telegram

Такая сітуацыя адбылася ў Рагачоўскай ЦРБ. Абураная пацыентка напісала ў чат Рагачоўскага райвыканкаму ў суботу перад апошнім днём галасавання.

На ціск паскардзілася жыхарка Рагачоўскага раёну, якая не мае беларускага грамадзянства:

«Калі я не хачу і не грамадзянін РБ, чаму мяне прымушаюць галасаваць прымусова! Пагражаючы тым, што выпішуць са шпіталя…».

Дадаткова на пацыентку націснулі абвінавачваннямі ў парушэнні іміграцыйнага заканадаўства.

Супакойваць пацыентку стаў працаўнік ЦРБ пад імем Зміцер (у чаце акаўнт з такім імем адказвае за інфармаванне аб дзейнасці Рагачоўскай лякарні). Ён паведаміў, што іншаземцаў галасаванне не датычыцца і нагадаў, што ў больніцы знаходзіцца закрыты ўчастак для галасавання. Ці з’яўляецца галасаванне прымусовым, прадстаўнік ЦРБ не ўдакладніў.

Hавiны
У адзіны дзень галасавання Ціханоўская заклікала беларусаў «заставацца дома» і паглядзець онлайн-марафон дэмсілаў
2024.02.25 10:39

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў